Каму не вельмі зразумела чаму камуфляжныя палоскі на белым муру варты увагі прапаную паглядзець на другую працу мастака, якую зрабіў у тым жа годзе для кірмаша сучаснага мастацтва Art Vilnius 2019. Гэта інсталляцыя з алюмінію. Яна складаецца з трох частак. Вам падаецца, што геаметрычныя формы падобныя? Але ў алюмініі размова формы з гледачом становіцца больш зразумелай.
Што яго працы кажуць гледачу адказвае сам Кудзін у стужцы “Чыстае мастацтва”, дзе ён здымаўся ў галоўнай ролі:
“Вот есть форма. Что она зрителю говорит? Она задаёт вопросы зрителю, а не говорит ничего”.
Захар Курзін назваў стыль сваіх прац – нейра арт ці аб’ектыўны рэалізм ці жывапіс уздзеяння. Існуючая рэальнасць выклікае асабістыя эмоцыі. Калі гэтыя эмоцыі зафіксаваць у графічнай форме, але не ў простых фігурах як рабіў Малевіч, а ў новых складаных формах – гэта і будзе той стыль у мастацтве ў якім працаваў Захар. У агульным сэнсе нейра-мастацтва – гэта перадача асабістых эмоцый з дапамогай фарбаў, але Захар не абмяжоўваўся толькі пэнзалем і палатном. Ён працаваў з металам, глінай, дрэвам.
Дарэчы стужка на кінафэстэвалі “Лістапад” ў 2019 годзе была узнагароджана спецыяльным дыпломам за трапнае і ўдалае адлюстраванне беларускай самасвядомасці. Рэжысёр Максім Швед.
З 2017 года карціна Кудзіна, якую ён маляваў падчас удзелу ў стружцы “Чыстае мастацтва” знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея ў Менску.
Карціну Захар маляваў на заказ для жыхара ЗША падчас свайго жыцця ў гэтай краіне. Заказчык замовіў карціну для новага дома, у які яны з жонкай планавалі пераехаць пасля вяселля. Над карцінай мастак працаваў амаль год.
Карціна “Партрэт сучасніка”. Што вы на ёй бачыце? Я бачу нешта падобнае на герояў з карцін Брэйгеля. Як так атрымліваецца, паміж малюнкамі прайшло больш за чатыры стагоддзі, а існуючая рэальнасць вакол мастакоў вельмі падобная?