Яўген фотарэалістычныя працы падпісвае сваім сапраўдным імем - Евгений Сосюра, а для сюррэалістычных работ ужывае псеўданім - MUTUS.
У сваім родным горадзе Пінску, сярод іншых, ён стварыў некалькі работ на гістарычную тэму па старых фотаздымках гораду.
Калісьці ў далекім 2015 годзе ў Менску падчас праэкту Алега Ларычава Urban Myths Яўген намаляваў карціну па вул. Аэрадромная, 4 на тэму адыхода ў мінулае будынка аэрапорта Менск-1, які знаходзіцца непадалёку (вул. Чкалава, 38). Выяву аэрапорта можна разгледзець на крыле намаляванага папяровага самалёціка.
Ніжняя частка яго працы была цудоўным фонам для фотасэссій. Атрымліваўся здымак на фоне як быццам сапраўдных драўляных хатак. Але праз некаторы час будынак знеслі і разам з ім адышло ў гісторыю прыгожае графіці.
Графіці на муры майстэрні-музея скульптара Івана Міско. Тэма выявы адлюстроўвае цікавасць скульптара да касманаўтыкі і выдатных дзеячоў у гэтай галіне.
Выява фантастычнага міра з лятучымі востравамі... амаль такімі, як востраў Лапута з рамана Джонатана Свіфта “Прыгоды Гуллівера”... амаль такімі, як лунаючыя скалы у фільме “Аватар”. Так, амаль такімі, але … з беларускім характарам.