Вы тут

Mitya Pisliak

Facebook Twitter VK

Блакітны нацюрморт. Першае ўражанне: “нічога цікавага”. І толькі дома, разглядаючы фата, я здзівілася. Ці ў мяне нешта з фантазіяй, ці ў вазе насамрэч сярод блакітнай гародніны ляжаць блакітныя чалавечыя пальцы, вочныя яблыкі і вуха.

Дзякую мастаку за цікавы каламбур. Цяпер можна да вашаго муралу вадзіць іншаземных сяброў і пытаць ці не бачаць яны што-небудзь незвычайнае?

Мастак: Mitya Pisliak. Краіна мастака: Беларусь. Дзе: Беларусь. Менск, вул. Чыгуначная, 31/1. Калі: 2017, фестываль стрыт-арту Vulica Brasil