Вы тут

Millo

Facebook Twitter VK

Сапраўднае графіці, як мастацтва, адлюстроўвае праблемы, якія заўважае аўтар у сучасным грамадстве. Яно служыць не для таго, каб улагоджваць эстэтычнае пачуццё прыгожага, а прымусіць задумацца.

Лягчэй глядзець на бессэнсоўныя кветачкі, чым усведамляць, што з фасада будынка на цябе пазірае нешта, што ты альбо баішся прызнаць, альбо не разумееш, таму што не хочаш нават паспрабаваць гэтага зрабіць. Лягчэй прызнаць твор неўдалым і вінаваціць мастака, чым паспрабаваць знайсці сэнс, які можа быць не зусім прыемны.

Часта праца мастака робіцца больш зразумелай, пасля прагляду яшчэ некаторых яго малюнкаў. Некаторыя графіці адлюстроўваюць праблемы, зразумелыя ўсяму чалавецтву. А падчас ацэнкі іншых работ вельмі важна рабіць гэта з аглядкай на краіну ў якой яны знаходзяцца.

Вось і ў працах мастака Millo з Італіі, есць як агульназразумелыя сюжэты, так і такія, якія датычацца адной канкрэтнай мясцовасці.

На муру ў Італіі хлопчык і дзяўчынка адпачываюць сярод гарадскіх джунгляў звяртаючы ўвагу не на адзін аднаго, а на тэлефоны ў руках.

Італія. Равенна 2014

А ў Нідэрландах дзяўчынка гуляе з цацкай йо-йо ў форме сэрцайка.

Нідэрланды. Херлен 2015

Уменскім графіці безумоўна ёсць сэнс, але кожны можа бачыць у ім нешта сваё, галоўнае разважаць і аналізаваць.

Паўсюль я крочу

Але лягчэй знайсці сувязь малюнка з нейкім пытаннем або праблемай у іншай краіне, чым у роднай. "У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым".