Вы тут

Kislow "Легенда пра раку Нямігу"

Facebook Twitter VK

Легенда аб рацэ Нямізе

Графіці прысвечана менскай рацэ Нямізе, якую калісці прыгаварылі на пажыццёвае зняволенне ў падземным калектары пад менскімі вуліцамі і будынкамі за тое, што рака, якая страціла сваю паўнаводнасць і ператварылася ў невялікі ручай, кожную восень і вясну паказвала свой нораў, разлівалася і затапляла наваколіцы.

Мастак Аляксей Кіслоў на прасторах іншамоўнага інтэрнету вядомы як Kislow.

Кіслоў - мастак сюрреалізму. Яго працы маюць мелкую дэталізацыю, якая можа застацца непрыкметнай, калі хутка мазануць карціну позіркам. Яго графіці напоўнены фантастычнымі персанажамі ў неверагодных абліччах, але заўседы маюць схаваны сэнс.

Для Аляксея сімвалам пастаяннага развіцця і росту з'яўляецца дрэва, таму гэты персанаж можна часта бачыць у яго працах. Дарэчы, на маю думку, бесперапыннае самаўдасканаленне сыграла не апошнюю ролю на шляху ператварэння інжынера Аляксея, з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй, у мастака стрыт-арту Kislow, які за 15 гадоў працы не па спецыяльнасці пакінуў свой след не толькі на сценах будынкаў Еўропы, але і ў заакіянскім Маямі.

Яму падабаецца тварыць як падчас фестываляў на сценах гарадскіх жылых дамоў, так і на мурах разбураных ды занядбаных будынкаў.

Сярод яго прац сустракаюцца суместныя графіці з іншымі мастакамі. Менавіта падчас аднаго з такіх тандэмаў (з мастаком Seth з Францыі) ў Кіеве на Андрэеўскім спуску нарадзілася графіці "Адраджэнне".

Адраджэнне

Самая вялікая па плошчы праца (400 м2), якая выконвалася суместна з кіеўскім мастаком стрыт-арту WaOne, з'яуляецца графіці "20 тысяч лье пад вадой" на агароджы вакол прамысловых збудаванняў у французскім горадзе Флері-лез-Обре.

Францыя. Флері-лез-Обре. "20 тысяч лье пад вадой". Суместная творчасць Kislow+WaOne