Вы тут

Hyper

Facebook Twitter VK

Hyper - мастак з Бразіліі.  Для сваіх прац ён знаходзіць натхненне ў легендах продкаў, у іх звычаях і павазе да прыроды, сярод якой яны жылі і якая была для іх карміцелькай. 

Тупі-гуарані – гэта суполка індзейскіх народаў, якія насялялі Бразілію яшчэ да пачатку еўрапейскай каланізацыі. У сучаснай Бразіліі частка тупі-гуарані працягвае весці традыцыйную земляробчую гаспадарку.

Назва графіці “Kaapora”, якое намаляваў Hyper падчас фэсту Vulica Brasil 2019 з мовы тупі-гуарані перакладаецца як “той, хто жыве ў лесе”. 

Мастак: Hyper. Краіна мастака: Бразілія. Назва працы: Kaapora. Дзе: Беларусь. Менск, вул. Кастрычніцкая, 16/3. Калі: 2019, фестываль стрыт-арту Vulica Brasil

Hyper заклікае памятаць пра свае карані. Ён піша на сваёй старонцы ў Instagram: “Мы ўсе кветкі ў садзе Вялікага Духу. У нас агульны корань – маці-зямля. Сад цудоўны, ў ім прысутнічаюць розныя колер – гэта розныя традыцыі і культуры. Чужыя трэба паважаць, сваі ведаць. Людзі, якія не ведаюць адкуль яны прыйшлі, ніколі не даведаюцца куды ісці”. 

Продкамі бразільцаў з’яўляюцца індзейскія народы, вобразы якіх мастак адлюстроўвае ў графіці, карцінах і татуіроўках. 

Hyper. 2016

Hyper. 2018

Hyper. 2019

Hyper. Tattoo

Каля фатаздымкаў прац на асабістай старонцы ў Instagram мастак піша цікавыя выказванні. Яны робяць больш гучнай мелодыю, якая льецца з яго карцін.

Hyper. Партрэт малога індзейца

Hyper. Партрэт жанчыны

Паводле артыкулу на tut.by перад прыездам у Беларусь мастак цікавіўся колькасцю НЛА, якія былі заўважаны над нашай краінай. Тэма лятальных талерак з’яўляецца ў працах мастака на мурах…. 
…. і ў якасці жарту на сапраўдных дарожных знаках. 

Згодна з паданнем індзейцаў Каяпо, якія да гэтага часу насяляюць тэррыторыю Бразіліі, сотні год таму ў племені іх продкаў жыў прышэлец, які дзяліўся з індзейцамі сваімі ведамі. Потым ён сыйшоў, але абяцаў вярнуцца.

Hyper. Графіці

Hyper. Дарожны знак

А вось што мяркуе мастак пра пра Чэмпіянат свету па футболе:

Hyper. Футбольны мяч

Мне гэта выява нагадала малюнкі людзей каменнага стагоддзя. Яны верылі ў магію і лічілі, што з дапамогай выяў можна уздзельнічаць на вынік палявання. Напрыклад, трэба трапіць стралой ці кап’ём у намалёваннага звера каб забяспечыць поспех сапраўднага палявання. 

Фатаздымкі прац узяты з уласнай старонкі мастака у Instagram @hyperaton.