Вы тут

Francisco Bosoletti

Facebook Twitter VK

Фішка Francisco Bosoletti - маляваць граффіці ў колеры негатыва. Каб убачыць малюнак такім, якім яго задумаў мастак трэба зрабіць інверсію колеру з дапамогай электронных дэвайсаў: сфатаграфаваць ў рэжыме “негатыў”, альбо інвертаваць колер на камп’ютэры.

Жывое сэрца Эўропы

Жывое сэрца Эўропы

Паводле артыкула пра графіці на сайце onliner, падцёкі на выяве - гэта такая задумка аўтара.

Кожны ў працы мастака бачыць нешта сваё, нават бывае так, што ўяўляеш зусім не тое, што аўтар спрабаваў паказаць. Паводле афіцыйных крыніц сэнс графіці у тым, што Беларусь– гэта сэрца Эўропы з некранутай чыстай прыродай.

У мяне пры позірку на граффіці ўспываюць выявы рэкламных шчытоў з фразай “Я   Беларусь”, якія запаланілі Менск. Бачу ў працы мастака нешта падобнае, але з доляй іроніі над шматлікасцю сімвалічных сэрцаў на сталічных вуліцах.