Вы тут

Браты Algirdas і Remigijus Gataveckas

Facebook Twitter VK

Мастакі выраслі ў дзіцячым доме і добра ведаюць што трэба дзецям, якія гадуюцца без бацькоў. Яны стварылі серыю граффіці, каб распавесці людзям, што дзецям патрэбны ў першую чаргу не грашовыя ахвяры.

На адных выявах дзеці малююць абрыс дзвярэй. Гэта дзверы ў сэрца неабыякавых людзей. На іншай дзяўчына стаіць на кучы цацак і выводзіць надпіс: “Падарункі? Цацкі? Можа сям’я? Упусціш мяне?”

Літва, г. Вільнюс, вул. Kauno, 31 “Падарункі? Цацкі? Можа сям’я? Упусціш мяне?”

Сапраўдны дабрадзей не той, хто прыносіць рэчы і моўчкі сыходзіць, а той хто ахвяруе самы каштоўны і неаднаўляльны рэсурс – свой час. Сапраўдны дабрадзей той, хто наведвае, размаўляе, слухае.

Пасыл гэтых прац датычыцца не толькі дзяцей-сірот. Ахвяруйце свой час родным людзям. У параўнанні з часам, грошы і ўсе матэрыяльныя цацкі – вельмі танныя рэчы.